21.02.2024 -

21 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Бабруйская спецыяльная школа” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы, у якіх прымалі ўдзел навучэнцы 5-10 класаў.

У межах мерапрыемстваў прайшлі некалькі акцый.У фае другога паверха арганізавана фотазона "Са святам".

Удзельнікі выстаўкі “Пажаданні роднай мове” падрыхтавалі паштоўкі да Дня роднай мовы. Галасаванне дазволіла выявіць пераможцаў.

Удзельнікі акцыі “Сэрца любімых слоў” мусілі запісаць беларускія словы на маленькіх сэрцах і запоўніць імі вялікае сэрца.

Асаблівую цікавасць выклікаў ауцыён “Перакладзі словы – атрымай цукерку”. За кожнае перакладзенае слова з рускай мовы на беларускую ўдзельнікі атрымлівалі ўзнагароду-цукерку. Жадаючых прыняць удзел ва ауцыёне было вельмі шмат.

Арганізавана выстаўка кніг “Прагажосць роднага слова ў творах беларускіх пісьменнікаў”.

Кульмінацыйным мерапрыемствам стала гульня "Свята роднай мовы". Гульня прайшла ў форме спаборніцтва паміж камандамі «Вясёлка» і «Зорачкі». Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах “Народнае ўбранне”, “Народныя стравы”, “Чароўны круг”, “Устойлівыя выразы”, “Слоўнікавае лато”. Гледачы сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні. У ходзе мерапрыемства гучалі песні на беларускай мове, вершы беларускіх паэтаў.

Мерапрыемствы, якія праходзілі на працягу дня, выклікалі эмацыйны водгук ва ўсіх удзельнікаў і гледачоў.

23 лютага  ўсіх актыўных удзельнікаў узнагародзілі граматамі і дыпломамі.